Дзень снегу.Радуйцеся зіме!

29.01.2019

Зімовыя віды спорту з’яўляюцца выдатнай магчымасцю для фарміравання здаровага дзіцячага арганізма, гартавання і падтрымання добрай фізічнай формы. Заняткі спортам на свежым паветры зімой аздараўляюць дзяцей, запускаюць асноўныя функцыі арганізма, паляпшаюць супраціўляльнасць хваробам.Скарыстайцеся перавагамі зімовага надвор’я , адкрыйце новую актыўнасць. Падобнае правядзенне часу ніколі не прымусіць   сумаваць.На працягу студзеня ў нашай школе праводзіліся наступныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы: “Лыжныя гонкі” 3-4, 5-9 класы, “Зімовыя гульні на свежым паветры” 1-4 класы, “Снежны снайпер - 2019 ” 1-4, 5-9 класы, “Змешаная эстафета” 5-9 класы