У даніну павагі Невядомаму лётчыку

04.04.2018

У нашай вёсцы Пучыны, на пасялковых могілках, ёсць магіла Невядомага лётчыка. Ён загінуў у 1944 годзе, калі ішла Вялікая Айчынная вайна. Падбіты самалёт упаў на ўрочышча “Вялікае балота”. Мясцовыя жыхары знайшлі цяжка параненага лётчыка. Але ён не выжыў. Вяскоўцы пахавалі яго на мясцовых могілках. Ніякіх дакументаў пры ім не было. Мабыць быў у разведцы. Так лётчык стаў “Невядомым”. Вучні нашай школы заўжды наведваюць і прыбіраюць яго магілу. Наведваюць яго магілу і іншыя аднавяскоўцы. Кожны год на Дзень Перамогі там сустракаюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вучні нашай школы. Так і сёлета, вучні пачатковых класаў прынялі удзел па ўходу за магілай Невядомага лётчыка