Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага прайшло мерапрыемства , прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Мова – гэта самы значны скарб чалавека. Пакуль жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. У гэты дзень вучні нашай школы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што мова наша прыгожая, непаўторная, багатая. Кожны мог прыняць удзел у адным з конкурсаў. А конкурсы былі цікавыя: “Пазнай фразеалагізм”, “Алфавіт”, “Перакладчыкі”, “Рассыпаныя” прыказкі”.       Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна, эмацыянальна. Усе ўдзельнікі выказалі думку, што мову трэба паважаць, шанаваць і не саромецца на ёй размаўляць