"Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”

22.04.2021

     22 красавіка 2021 года навучэнцы VIII класа прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання ШАГ “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”, у ходзе якога было арганізавана абмеркаванне трох інфармацыйных блокаў.

ШАГ 1 “Мы даведваемся”

Навучэнцы былі азнаёмлены са зместам інфармацыйных блокаў: “Якой цаной нам дасталася Перамога, ты памятай – ніколі не забывай”, “Памятаць дзеля будучыні”.

ШАГ 2 “Мы разважаем”

 На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прапанаванага матэрыялу.

Блок 1 “Якой цаной нам дасталася Перамога, ты памятай – ніколі не забывай”. Навучэнцы адказвалі на наступныя пытанні: Чаму мы павінны захоўваць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і Вялікую Перамогу? Што значыць для вас і вашых таварышаў – праўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая? Ці згодны вы з тым, што нельга быць патрыётам, не адчуваючы асабістай сувязі з вялікай і малой Радзімай?

На жаль, у вёсцы Пучыны ўжо не засталося сведкаў тых страшных падзей.

Блок 2 “Памятаць дзеля будучыні”. У цэнтры абмеркавання былі трагедыя Хатыні і вёсак, якія былі спалены ў гады вайны, подзвіг народа і павага да гісторыі сваёй краіны, ветэранаў і ўдзельнікаў вайны.

 ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” 

У рамках дадзенага этапу класныя кіраўнікі абмеркавалі удзел навучэнцаў у наступных мерапрыемствах:

-         рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае»;

-         рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»;

-         добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў;

-         распрацоўцы экскурсійных ваенна-гістарычных маршрутаў і экскурсійных праграм па месцах воінскай славы;

-         канферэнцыі навучэнцаў «Нам гэты свет завешчана берагчы»;

-         рэспубліканскай культурна-творчай акцыі «Пасланне ветэрану»;

-         акцыях "Дом без адзіноты", "Клопат", "Ветэран жыве побач", "Жыццё як подзвіг» і інш