“Насустрач Новаму году і Калядкам”

15.12.2021

           З 13 снежня ў школьнай бібліятэцы дзейнічае выстава на тэму “Насустрач Новаму году і Калядкам”. Яна вельмі зацікавіла дзяцей, асабліва малодшых школьнікаў.  Знаёмячыся з матэрыялам выставы, дзеці даведаліся, як святкуюць Новы год у розных краінах свету, а таксама атрымалі інфармацыю з гісторыі нараджэння Ісуса Хрыста.Чытачы прайшліся па старонках кнігі “Святы і абрады беларусаў”, дзе даведаліся шмат цікавага.У кнізе С.В.Барыса “Сцежкамі дзядоў” наведвальнікі бібліятэкі ўважліва прасачылі народны быт беларусаў.Не менш цікавай кнігай стаў “Зборнік беларускага фальклору”. З вялікім захапленнем дзеці знаёміліся з каляндарна-абрадавай паэзіяй, загадвалі загадкі, запаміналі прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер’і. Вывучылі   нават  калядную песню

 

“Мы рыхтуемся да свята – рэпетыруем калядную песню”