Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

Нібы маці, берагчы працаўніцу нашу – мову,

Бо яна – жыцця зачын і пачатак песні новай.

Я.Сіпакоў

        21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. 21 лютага 2022 года ў нашай школе адбылося сапраўднае свята – Дзень роднай мовы.У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Вучні з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  Падводзячы вынікі дня роднай мовы вучні ўразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана сярод іншых моў свету. Каб любіць сваю Радзіму, трэба добра ведаць яе гісторыю, сваіх продкаў